img_20160604_120557-768x432

«Аварыйнае выйсце» ёсць!

Аднак некаторыя з тых музыкаў, якія ў 2000-я гады толькі пачыналі «грымець», сёння, магчыма, зноў паспрабуюць шчасця на музычным алімпе. Гурт «Аварыйнае выйсце», які некалі супрацоўнічаў з Сідаровічам, пасля 10-гадовага перапынку зноў сабраўся разам і выступіў на вечарыне памяці музыкі.

Пяцёра музыкаў з кантрабасам, гармонікам, флейтай, гітарай і барабанамі выканалі некалькі вядомых песняў Змітра Сідаровіча — «Нямон», «Ясна панна», «Пена піва» і ўласную кампазіцыю «Ваўкалак». Энергетыка, якая ішла ад гурта, была проста шалёнай. З’явілася адчуванне, што спяваюць сапраўдныя ваяры! Пры гэтым іграюць на такіх каларытных інструментах. Бурныя авацыі і крыкі публікі не давалі гурту пакінуць сцэну. Думаецца, не выступаць, маючы іх талент і харызму, — значыць многага пазбаўляць сучасную беларускую публіку.

 

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

http://zviazda.by/

Надрукавана ў СМI.