Песьня «У Вільні»

«У Вільні», Аварыйнае выйсьце, трэк 1

Словы: М. Багдановіч

Ад сьпёкі пышуць дахі і асфальт,

На вулцы ўёцца пыл, і грукаціць фурманка.

“Каробушку” пяе дзіцячы альт,

І надрываецца абрыдлая шарманка.

Хаця бы крышку часу адпачыць,

мо на бульвар пайсьці, сесьць на далёкай лаўцы,

здрамнуць, газету сьвежую купіць

і прачытаць усю да імені выдаўцы.