Песьня «Як убачыў твае вочы»

«Як убачыў твае вочы», Аварыйнае выйсьце, трэк 7

Словы:

Як убачыў твае вочы,
як адчуў я водар твой,
разгубіўся. пахіснуўся –
стаю, ўздыхаю.

Сонца сядзе, і у ночы
я прыйду, каб быць з табой.
Не пужайся, не цурайся,
цябе кахаю.

Мілая, пабудзь са мной,
не сьпяшай да мамы,
мілая, пабудзь са мной,
я тут гожы самы.

Зьзяюць зоры, блішчаць вочы,
вуснаў смак салодкі,
прытуліўся, прыгарнуўся —
дыхнуць баюся.

Ў палкай жарсьці паміраю,
выпаў век кароткі,
буду жыць, калі падорыш
ня толькі бусю…

Мілая, пабудзь са мной,
не сьпяшай да мамы,
мілая, чакаю зноў
заўтра тут таксама.