Песьня «Цыяністы калій»

«Цыяністы калій», Аварыйнае выйсьце. Год выпуску: 2016. Трэк 2.

Словы

Месяц на небе аладкай
Стыне. І зор не відно.
Ноч афрыканскім азадкам
Лезе ў маё вакно.
Плішчыцца ў холад шыбаў,
Кажа пра новы верш.
Нейчы раптоўны выйгрыш,
Гэты пакой і найперш,
Што нас у пакоі двое:
Ты і паэт на біс.
Што мы, ва ўнісон з габоем,
Кахання схацелі на біс.
Што дзве філіжанкі кавы
Застылі ў трагічнай журбе…
Прабач, што цыяністы калій
Усыпаў я толькі табе.