Песьня «Дзяўчынка-карыя вочы»

«Дзяўчынка-карыя вочы», Аварыйнае выйсьце. Год выпуску: 2016. Трэк 3.

Словы:

Пах перспектыў цябе маніў
Сябровак зайздрасць твая мэта
Давай не будзем мы аб гэтым
Каго наколькі хто любіў.

Дзяўчынка, карыя вочы,
Ты не ведаешь чаго хочаш.
Ды твой загадкавы погляд
Я буду доўга доўга помніць.

Ізноў бяжыш, скажы куды,
Здзіраючы аб перашкоды свае тонкія калені.
Хіба не чуе бог твае маленні,
Ізноў хлябнеш атруты горкае бяды.

Я думаў, спадзяваўся я.
Што ты далека не такая
Як тыя.. шмат каго я знаю,
Ды усё ілюзія, ілюзія.