Песьня «Сон»

«Сон», Аварыйнае выйсьце. Год выпуску: 2016. Трэк 1.

Словы:

Мой эратычны сон пра Беларусь саснёны
Пад перашэпт людскі ля рэстарана “Цна”
Суботнім вечарам, калі яе рамёны
Пакусвала бяззубая дзясна.

Яна была тады цнатліваю даволі.
Апошняй у мяне і першай у кагось.
І як мая душа разверзлася ў юдолю
Пакінуў ложак твой чарговы госць.

Яна была ў мяне маёю патрыёткай,
Любоўніцай чужой, што дасталася мне.
Мой арганізм наскрозь праспіртаваны “Рускай водкай”
Аддана прыкархнуў ля ног яе.