Песьня «Страла»

«Страла», Аварыйнае выйсьце. Год выпуска: 2016. Трэк 4.

Словы:

Страла павісла ў палёце.
Не чуе спеваў цецівы.
Паветра полымем калоціць
Над ціхім шоргатам травы.
А за спіной карункі лугу
І мора сіняе гарыць.
Страла не лётае па кругу,
Страла кудысьці даляціць.
Ляці, ляці мая страла,
Каб лёс мой вызначыла-ла-ла-ла….

Каго спытаць дзе мне падзецца?
Не ведаю куды ісці.
Я стрэліў проста – як прыйдзецца.
Страла паможа шлях знайсьці.
Маёй зямлі такая слава –
І я традыйцый не парву –
Страляй у лева ці ў права
Ўсё роўна трапіш у дрыгву.
А там дзе упадзе страла
Мая дарога пралягла-ла-ла-ла-ла…