Вечар памяцi. Аварыйнае выйсьце сыграла песнi Сiдаровiча

Аварыйнае выйсьце

«З двух заяўленых у афішы гуртоў «Жаба ў каляіне» і «Аварыйнае выйсце» на сцэну галерэі «Ў» у гэты вечар выйшаў толькі апошні. Музыканты з Мар’інай Горкі скарылі слухачоў сваім мяккім акустычным гучаннем, лірызмам і, адначасова, экспрэсіяй. Прысутныя ў зале галерэі не шкадавалі апладысментаў, калі гучалі такія творы Сідаровіча, як «Ясна Панна», «Пена цёмнага піва», а таксама аўтарская кампазіцыя «Ваўкалак». Што тычыць іранічнага гурта «Жаба ў каляіне», то яго вакаліст і, па сумяшчальніцтву вядучы гэтай мемарыяльнай імпрэзы, Васіль Дранько-Майсюк запэўніў, што гурт яшчэ жыве і, магчыма, у хуткім часе выйдзе на сцэну.»

http://budzma.by

«Аварыйнае выйсце» ёсць!

img_20160604_120557-768x432

Аднак некаторыя з тых музыкаў, якія ў 2000-я гады толькі пачыналі «грымець», сёння, магчыма, зноў паспрабуюць шчасця на музычным алімпе. Гурт «Аварыйнае выйсце», які некалі супрацоўнічаў з Сідаровічам, пасля 10-гадовага перапынку зноў сабраўся разам і выступіў на вечарыне памяці музыкі.

Пяцёра музыкаў з кантрабасам, гармонікам, флейтай, гітарай і барабанамі выканалі некалькі вядомых песняў Змітра Сідаровіча — «Нямон», «Ясна панна», «Пена піва» і ўласную кампазіцыю «Ваўкалак». Энергетыка, якая ішла ад гурта, была проста шалёнай. З’явілася адчуванне, што спяваюць сапраўдныя ваяры! Пры гэтым іграюць на такіх каларытных інструментах. Бурныя авацыі і крыкі публікі не давалі гурту пакінуць сцэну. Думаецца, не выступаць, маючы іх талент і харызму, — значыць многага пазбаўляць сучасную беларускую публіку.

 

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

http://zviazda.by/

«!OUT ПАМЯЦІ ЗЬМІТРА СІДАРОВІЧА. АД БАРДА ДА ДУД» — вытрымка

out-pamyatsi-zmitra-sidarovicha-ad-barda-da-dudara-audyyo-tuzin-gitou-slushny-muzychny-partal

Гаспадары з-пад Вільні «Пена піва» (музыка й словы Зьм. Сідаровіча)

Лёгкі казус: адзіным гітом альбома «Старога Ольсы» «Вір» стала песьня, да якой Зьміцер Сасноўскі ня меў ніякага дачыненьня. Трэк «Пена піва» запісаны Зьмітром Сідаровічам разам з гуртом «Аварыйнае выйсьце». Свой сумесны праект яны ахрысьцілі па-каліноўску — «Гаспадары з-пад Вільні». Цяпер песьня часта выконваецца на застольлях. Яе нават хацеў перасьпяваць Лявон Вольскі з «Крамбамбуляй», калі плянаваў «Піўны альбом». Між іншым, сам Сідаровіч прызнаваўся, што піва ня надта шануе, і песьня зусім не пра тое. Па словах аўтара, яна распавядае пра цяжкасьць выбару.

http://tuzin.fmВіктар Сямашка, Tuzin.fm, фота з старонкі Зьмітра Сідаровіча

Зьміцер Падбярэскі: Хлопцы сапраўды дастаткова прыемная.

Аварыйнае выйсьце

Эфiр 2002 году на «Радыё Свабода».

«Вось жа жывуць у Беларусі паэты, скардзяцца, бывае, на лёс, адсутнасьць чытачоў, малыя наклады кніжак. І ня ведаюць паэты, што літаральна на кожным кроку іх сьцерагуць надзвычай небясьпечныя людзі, імя якім — рок-музыканты. Яны толькі й чакаюць таго імгненьня, каб схапіць выпадкова згублены верш і ператварыць яго ў тэкст для песьні.

Вось і паэт Міхась Скобла, якога вы штотыдня можаце чуць на хвалях нашага радыё, таксама чалавек надзвычай шчодры. Надрукуе, бывала, колькі вершаў, а надалей за іхным лёсам саманадзейна ўжо і ня сочыць. А дарма! Бо на ягоныя вершы даўно ўжо паклалі вока тыя музыкі, якія пішуць творы для айчынных рок-групаў.

Дарма што гэта робяць старыя музыканты: Міхась на іх, відаць, увагі ўжо і не зьвяртае. Але тут апошнім часам да іх дадаліся яшчэ й маладыя ды раньнія, як кажуць, удзельнікі групы “Аварыйнае выйсьце”. Узялі верш шаноўнага паэта пад назваю “Ваўкалак” ды напісалі на яго музыку, спрабуючы зрабіць, мусіць, нешта накшталт музычнага жахліка. Гэты калектыў, дарэчы, мы ўжо паказвалі два тыдні таму.

Музыканты сабраліся параўнальна нядаўна і пакуль што, трэба прызнаць, толькі намацваюць уласную стылістыку, спрабуючы выконваць музыку, якую даволі ўмоўна можна аднесьці да пэўнай разнавіднасьці вулічнай гарадзкой музыкі. У кожным разе, яна сапраўды дастаткова прыемная і мае ўсе шанцы праз пэўны час аформіцца гэтак жа выразна і стылістычна.

Прынамсі, гэта нават карысна: хоць гэткім чынам з боку вядомага ўжо паэта дапамагчы музыкантам-пачаткоўцам. А яны ўжо, на ўсялякі выпадак, “Аварыйнае выйсьце” паэту гарантуюць.»

Зьміцер Падбярэскі

Арыгiнал

Зьміцер Падбярэскі: першыя запісы калектыву пакінулі наогул неблагое ўражаньне

12

З чаго пачынаць? Гэтае пытаньне непазьбежна паўстае перад кожным выканаўцам, кожным калектывам, якія робяць першыя крокі па сцэне. Мне асабіста чамусьці думаецца, што, апрача пошуку ўласнага стылю, месца для рэпэтыцыяў, рэпэртуару, добрага мэнэджэра, не апошнюю ролю ў станаўленьні кожнага пачаткоўца можа адыграць прысутнасьць ягоных песень у праграме “Мэлёдыя дня”.

Вельмі прыемна пачынаць новы мэлядыйны тыдзень з прэзэнтацыі новага імя на беларускай музычнай сцэне. Дакладней, новай назвы, нягледзячы нават на тое, што назва гэтая запамінальная. Група назвалася “Аварыйнае выйсьце”. Чаму — ня ведаю. Магчыма, праца ў адным музычным калектыве была для кожнага зь ягоных удзельнікаў сапраўды пэўным выйсьцем з нейкага няпростага становішча.

Зробленыя сёлета першыя запісы калектыву пакінулі наогул неблагое ўражаньне. Няхай пакуль яшчэ не дастаткова выразнае стылёвае аблічча, няхай пакуль у рэпэртуары мала яскравых, запамінальных, калі хочаце — гітовых песень, аднак “Аварыйнае выйсьце”, мне думаецца, мае шанцы замацавацца ў нашай музычнай рэальнасьці.

Прынамсі, напрамак абраны дастаткова арыгінальны: прэзэнтацыя музыкі, якая нечым нагадвае вулічную гарадзкую. Гэтаму спрыяе адпаведны інструмэнтальны склад і тэматыка саміх песень.

Зараз мы пачуем песьню “Вольны хлопец”, музыка і словы Алега Барычэўскага. Такім чынам, дэбют групы “Аварыйнае выйсьце” ў нашай праграме. Будзем спадзявацца, што “Мэлёдыя дня” зробіцца для музыкаў выйсьцем на абшары сапраўднае папулярнасьці і вядомасьці. Будзем таксама спадзявацца, што гэтую назву мы яшчэ пачуем.

Зьміцер Падбярэскі

Арыгiнал